Падведзены вынікі 11-га Міжданароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"
Журы конкурсу разгледзела 13 233 работы, якія прыйшлі з 36 краін, і вызначыла пераможцаў. У конкурсе прынялі ўдзел юные мастакі з Азербайджана, Аргенціны, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны,Венгрыі, Германіі, Грузіі, Індыі, Інданэзіі, Ірана, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы,Партугаліі, Расіі, Румыніі, Сербіі, Сінгапура, Славеніі, Таджыкістана, Таіланда, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Шры-Ланкі, Эстоніі.
У гэтым годзе 352 работы сталі Лаурэатамі конкурсу, з іх 117 работ удастоены Дыпломаў лаўрэата з медалем, 235 работ – Дыпломаў лаўрэата, 275 работ атрымалі Дыпломы, 2 411 работ адзначаны Лістамі падзякі за ўдзел у конкурсе. Лістом падзякі за ўдзел у конкурсе адзначана i вучанiца нашай школы КОРШЫКАВА ЮЛІЯ, настаўнiк Аўсянiкава В.А..Вiншуем!